Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 23-24 лютага: Дзень нараджэньня Рыгора Барадуліна; «Оскары» ў Галівудзе; Вайцюшкевіч у Празе


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

23 лютага

У памяшканьні Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца навукова-практычная канфэрэнцыя «Паўстаньне 1863 году і яго значэньне для Літвы і Беларусі». Пачатак у 11.00

У Маскве адкрываецца трохдзённы зьезд расейскай Кампартыі, прымеркаваны да яе 20-годзьдзя.

24 лютага

Зьміцер Вайцюшкевіч выступіць з сольнай акустычнай праграмай у кавярні «PopoCafePetl» у Празе (Újezd 19). Пачатак а 20.00.



У Галівудзе (Лёс-Анджэлес) адбудзецца 85-я цырымонія ўручэньня штогадовых прэмій Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар». Прэміі ўручаюцца ў 24 катэгорыях. Традыцыйна найбольш прэстыжнымі катэгорыямі лічацца «найлепшы фільм», «найлепшы рэжысэр», «найлепшы актор», «найлепшая акторка» і «найлепшы фільм на замежнай мове».

У Італіі пачынаецца галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах, якое працягнецца і ў панядзелак, 25 лютага.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

23 лютага

1878 — Нарадзіўся Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр (пам.1935)

1891 — Нарадзіўся Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог (пам.1937)

1907 — Нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзеяч (пам.1980)

1917 — Пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.

Ірына Казуліна
Ірына Казуліна
1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

2008 — Памерла Ірына Казуліна.

24 лютага

1463: Нарадзіўся Джавані Піка дэля Мірандола, італьянскі філёзаф.

1582 — Папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юліянскага календара на новы каляндар, які пазьней атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы, новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582, пасьля якога наступіў адразу дзень 15 кастрычніка 1582 (папа «падагнаў» юліянскі каляндар на 10 дзён уперад). Каляндарная рэформа Папы Рыгора ХІІІ задумвалася перш за ўсё дзеля сынхранізацыі юліянскага календара з сонечным — за 1600 гадоў існаваньня юліянскага календара дата веснавога раўнадзенства, якое адыгрывае важную ролю ў вызначэньні Велікоднага сьвята (пасхаліі), у часы Папы Рыгора ХІІІ перасунулася з 21 сакавіка на 11 сакавіка. Сёньняшняя розьніца паміж юліянскім календаром, якім карыстаюцца ў большасьці праваслаўных цэркваў на сьвеце, і грыгарыянскім календаром раўняецца ня 10, а 13 дзён (т
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін
ры далейшыя дні дадаліся, бо паводле папскай булы гады 1700, 1800 і 1900 не былі высакоснымі, гэта значыць, яны былі карацейшыя на адзін дзень ад гадоў у юліянскім календары).

1786 — Нарадзіўся Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.

1896 — Нарадзіўся Аляксандар Орса (мястэчка Нягневічы, цяпер Навагрудзкі раён), пэдагог, доктар прыродазнаўства, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1935 — У Гарадку Ўшацкага раёну нарадзіўся Рыгор Барадулін, беларускі паэт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Зорка босая йшла па зямлі.
Я хацеў ёй купіць чаравічкі.
Толькі як згаварыцца,
Калі
У яе незямныя прывычкі.
Зорка босая йшла па расе,
і сьляды яе не астывалі.
і вятры слугавалі красе.
Халады ад яе адставалі.
Зорка босая йшла нацянькі,
Бо спазьніцца баялася дужа.
Дзе ступала, цьвілі васількі,
Дзе стаяла, ўсьміхалася ружа.
Зорка босая йшла ў тумане
Кладкай зыбкай над хітрай вадою,
Зорка босая йшла да мяне,
Каб аднойчы назвацца табою.»

Рыгор Барадулін, «Босая зорка»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG