Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любоў да Барысава за 55 мільёнаў


Фрагмэнт відэакліпа
Фрагмэнт відэакліпа

Барысаўскі сьпявак спрабуе спагнаць 55 мільёнаў за кліп, разьмешчаны на youtube.

Падставай для скандалу стаў кліп да 910-годзьдзя Барысава, зьмешчаны на прыватным канале на Youtube і перадрукаваны бяз згоды аўтараў інтэрнэт-рэсурсам vborisove.by

Пазоўнік Андрэй Правілаў сьцьвярджае, што ягоны кліп быў «самавольна разьмешчаны» на сайце vborisove. by, чым былі парушаныя аўтарскія правы.

Зыск быў пададзены 30 студзеня. Андрэй Правілаў запатрабаваў, каб судовая калегія Вярхоўнага суду РБ спагнала з адказьніка кампэнсацыю — 55 мільёнаў рублёў — «у сувязі з парушэньнем выключных аўтарскіх і сумежных правоў за бездамоўнае выкарыстаньне і бяз згоды аўтара яго твораў».

Як паведамляе служба маніторынгу БАЖ, 18 лютага адбылося папярэдняе судовае паседжаньне, на якім бакі вусна дамовіліся пра міравое пагадненьне з частковай кампэнсацыяй зыскавых патрабаваньняў (5 мільёнаў рублёў). Чакаецца, што міравую падпішуць 22 лютага, а выніковае судовае пасяджэньне адбудзецца 25 лютага.

Відэакліп, які стаўся нагодай для канфлікту:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG