Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея сьпіша Кубе савецкія даўгі і дасьць новыя пазыкі


Масква і Гавана дамовіліся аб урэгуляваньні запазычанасьці па крэдытах, аказаных кубінскаму боку ў савецкі час, ды падпісалі дамову аб пастаўках расейскай авіятэхнікі на Кубу.

Згодна з дакумэнтамі, падпісанымі падчас візыту расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева на Кубе, Масква сьпіша частку савецкага даўгу, які ацэньваецца на 30 мільярдаў даляраў, а на астатнюю суму запрапануе Гаване 10-гадовы плян рэфінансаваньня.

Міністар гандлю Расеі Дзяніс Мантураў, які паведаміў журналістам аб падпісаным пагадненьні па запазычанасьці, не ўдакладніў, якая сума доўгу будзе сьпісана.

Акрамя гэтага, Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра падпісалі пагадненьне аб пастаўцы на Кубу сямі пасажырскіх самалётаў на агульную суму 650 мільёнаў даляраў.

Закупка самалётаў будзе адбывацца за новыя крэдыты, якія кубінскаму боку, паводле словаў Мантурава, мае выдзяліць «пул расейскіх дзяржаўных банкаў».
XS
SM
MD
LG