Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе Чавэса: тэндэнцыя неспрыяльная


Уга Чавэс

Уга Чавэс

Тэндэнцыя лячэньня пасьляапэрацыйнага ўскладненьня ў прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, неспрыяльная, гаворыцца ў распаўсюджаным урадам гэтай краіны афіцыйным камюніке.

Тэндэнця выявілася ў выглядзе лёгачнай інфэкцыі.

«Дыхальная недастатковасьць, выкліканая пасьляапэрацыйнымі ўскладненьнямі, захоўваецца, тэндэнцыя неспрыяльная», — гаворыцца ў камюніке.

Як паведамлялася, Чавэс, які вярнуўся ў панядзелак на радзіму пасьля двухмесяцовага лячэньня на Кубе, пакуль не зьяўляецца на публіцы.

Са словаў прадстаўнікоў вэнэсуэльскага ўраду, прэзыдэнту складана размаўляць, бо пасьля апэрацыі ён усё яшчэ дыхае праз трахеальную трубку.

Чавэс быў ў 2012 годзе пераабраны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, аднак у сьнежні быў вымушаны выехаць на Кубу, дзе перанёс трэцюю анкалягічную апэрацыю.
XS
SM
MD
LG