Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька чакае ад Эўропы больш жорсткага падыходу


У Вене ў рамках мерапрыемстваў на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пройдзе дыскусія пра Беларусь, падчас якой выступяць дачка палітвязьня Мікалая Статкевіча Кацярына, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, старшыня БАЖ Жана Літвіна.

«Паглядзім, колькі людзей праявяць цікавасьць да беларускай праблематыкі. Гэта ў нейкім сэнсе лякмусавая паперка», — сказаў карэспандэнту Свабоды старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Ён таксама паведаміў, што адным з мадэратараў дыскусіі будзе сябра рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Крысьціян Холм (Швэцыя).

«Здаецца, Ута Цапф, якая доўгі час узначальвала групу, пакідае гэту пасаду. І цяпер пытаньне, хто будзе ўзначальваць рабочую групу па Беларусі? Гэта пакуль што абмяркоўваецца ў кулюарах. Але гэта вельмі важна, што гэта будзе за пэрсона. Калі гэтай групай кіравала спадарыня Цапф, то там былі розныя пэрыяды, але апошнім часам уся дзейнасьць зьвялася да правядзеньня хаця б нейкага сэмінару, але з удзелам прадстаўніка Палаты. Такая стратэгія была абсалютна тупіковая. Хочацца, каб прыйшоў чалавек, які паглядзіць на Беларусь як на краіну, дзе павінны прайсьці рэформы. З больш жорсткім стаўленьнем да таго, што там адбываецца. Магчыма, добра было б, каб гэта быў нехта са швэдаў, якія актыўна рэагуюць на падзеі ў Беларусі», сказаў Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG