Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран усталёўвае новыя цэнтрыфугі ўзбагачэньня ўрану


Мінжнароднае агенцтва ядзернай энэргетыкі паведамляе, што Іран усталяваў цэнтрыфугі новага пакаленьня на ядзерным аб’екце ў Натазе.

Злучаныя Штаты Амэрыкі назвалі гэтыя дзеяньні «правакацыйным крокам».

Вялікая Брытанія выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» з гэтай нагоды.

Ізраіль заявіў, што Іран цяпер «бліжэй, чым калі-небудзь» да стварэньня ядзернай зброі.

Іран адмаўляе ўсе абвінавачваньні і кажа, што ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.

На наступным тыдні ў Казахстане заплянаваныя шасьцібаковыя перамовы, каб абмеркаваць сытуацыю вакол Ірану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG