Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

22 лютага грамадзкі рух «Абаронцы Айчыны» ўручае штогадовую прэмію імя Юрыя Захаранкі «Рыцар году». Сёлета яе атрымае праваабаронца, кіраўніца «Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру» Раіса Міхайлоўская.

Міхайлоўская названая «Рыцарам году» за арганізацыю грамадзкай абароны затрыманых і асуджаных з палітычных меркаваньняў, а таксама за значны ўнёсак у захаваньне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларусаў.

У мінулыя гады прэміяй «Рыцар году» актывісты руху імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны» ўшаноўвалі:

• колішняга дэпутата Валера Фралова;

• праваабаронцу Гары Паганяйлу;

• кандыдата на прэзыдэнта на выбарах 2006-га году, былога палітвязьня Аляксандра Казуліна;

• бізнэсоўца, палітвязьня Мікалая Аўтуховіча;

• журналіста Аляксандра Тамковіча;

• вэтэрана Аўганістана Аляксандра Камароўскага.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG