Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы хоча 11 мільёнаў на беларускія праграмы


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы просіць Кангрэс зацьвердзіць бюджэт Дзяржаўнага дэпартамэнту на 2013 год велічынёю 51,6 мільярда даляраў.

Выступаючы ва Ўнівэрсытэце штату Вірджынія 20 лютага, Керы сказаў, што выдаткі на захады, зьвязаныя з замежнай палітыкай ЗША, складаюць прыблізна адзін адсотак выдаткаў усяго фэдэральнага бюджэту.

«Лепш плаціць за дзеяньні дыпляматаў сёньня, чым за высылку войскаў заўтра» — дадаў ён. Сусьветныя прэс-агенцтвы нагадваюць у гэтым кантэксьце, што вайсковая апэрацыя ЗША ў Аўганістане ў 2012 годзе каштавала краіне 115 мільярдаў даляраў.

У бюджэце прадбачана фінансаваньне праграмаў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў адносінах да Беларусі на агульную суму 11 мільёнаў даляраў, гэта значыць, такую самую суму, якая была выдаткаваная летась.

«Прыярытэтамі дапамогі ЗША Беларусі зьяўляецца падтрымка высілкаў беларускага народу дзеля ўсталяваньня такой формы кіраваньня, у якой будуць ушаноўвацца яго дэмакратычныя правы і фундамэнтальныя свабоды» — гаворыцца ў праекце бюджэту Дзярждэпартамэнту ЗША на 2013 год, накіраванага ў Кангрэс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG