Лінкі ўнівэрсальнага доступу

53 забітых у цэнтры Дамаску

У цэнтры сырыйскай сталіцы Дамаску сёньня выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль паблізу штаб-кватэры кіроўнай партыі «Баас».

Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што загінулі ня меней за 53 чалавекі, болей як 200 былі параненыя. Дзяржаўныя мэдыі ўсклалі адказнасьць за арганізацыю выбуху на «тэрарыстычныя групоўкі» — так улады называюць паўстанцаў, якія выступаюць супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

Паведамляецца, што разьбітыя шыбы у будынку расейскай амбасады, які знаходзіцца недалёка ад месца здарэньня. Над цэнтрам гораду ўтварылася воблака дыму.

Сёньня таксама стала вядома, што апазыцыйная Сырыйская нацыянальная кааліцыя заявіла аб намеры пачаць перамовы аб заключэньні пагадненьня ва ўсталяваньні міру ў краіне, каля двух гадоў ахопленай унутраным канфліктам.

У прынятым апазыцыяй камуніке гаворыцца, што да пачатку перамоваў прэзыдэнт Сырыі павінен сысьці ў адстаўку.

Дамаск, Сырыя
Дамаск, Сырыя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG