Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўшанаваньне расстралянага ксяндза — 2,5 мільёна штрафу


Кіраўнік Таварыства польскай культуры Лідчыны Аляксандар Колышка пакараны штрафам за спробу малітвы ля надмагільнага каменя расстралянага ў 1863 годзе ксяндза Адама Фалькоўскага.

Адміністрацыйны пратакол разглядаў старшыня раённага суду Сяргей Піпко. Ён палічыў, што спадар Колышка арганізаваў несанкцыянаваны мітынг і мае заплаціць 25 базавых велічыняў.

22 студзеня крыху больш за дзесяць чалавек разам з Аляксандрам Колышкам сабраліся памаліцца за расстралянага ксяндза. Але толькі яны запалілі зьніч, падышлі тры міліцыянты ў форме, адзін у цывільным зь відэакамэрай. Сказалі, што гэта нелегальная акцыя, перапісалі прозьвішчы.

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў расстраляны за падтрымку паўстанцаў у 1863 годзе. Надмагільны камень знаходзіцца ў гарадзкім парку. Грамадзкасьць сёлета адзначае ў Беларусі 150-годзьдзе паўстаньня на чале з Кастусём Каліноўскім.
XS
SM
MD
LG