Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла Алеся Баразенку


Аляксандар Баразенка

Аляксандар Баразенка

Незалежнага журналіста папярэдзілі аб «недапушчальнасьці парушэньня закону аб СМІ» за супрацу з тэлеканалам «Белсат».

Пракуратура горада Менска прыняла такое рашэньне адносна Алеся Баразенкі па факце відэаінтэрвію прадпрымальніка Алеся Макаева 27 сьнежня каля будынку Маскоўскага раённага суда.

«Мне выдалі паперу, у якой адзначаецца, што я нібыта парушыў закон аб СМІ, працуючы без акрэдытацыі, што я зьяўляюцца супрацоўнікам тэлеканалу „Белсат“. Я ня згодны з гэтым папярэджаньнем, бо такія палажэньні закону парушаюць мае канстытуцыйныя правы на збор і распаўсюд інфармацыі. Але гэта тая дадзенасьць, зь якой даводзіцца лічыцца, таму я не буду абскарджваць гэтае папярэджаньне, бо ведаю, што гэта бессэнсоўна».

Падчас размовы ў пракуратуры Менска ў Баразенкі пыталіся пра ягоную працу на тэлеканал «Белсат», але ён адмовіўся нешта тлумачыць, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі, які дазваляе грамадзянам не сьведчыць пра сябе.

Спадар Баразенка заявіў «Свабодзе», што папярэджаньне пракуратуры ніяк не паўплывае на ягоную далейшую працу:

«Нічога я мяняць не зьбіраюся, будзем працаваць».
XS
SM
MD
LG