Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура правярае інтэрвію Макаева


Незалежнага журналіста тэлеапэратара Аляксандра Баразенку выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру «ў межах праверкі».

Сустрэча Алеся з намесьніцай начальніка адзьдзела пракуратуры Менска Натальляй Жукавец прызначаная на 10 гадзін раніцы 21 лютага.

Спадарыня Жукавец праводзіць пракурорскую праверку па факце інтэрвію прадпрымальніка Алеся Макаева тэлеканалу «Белсат» 27 сьнежня мінулага года.

"Яны абвінавачваюць мяне, што я здымаў гэтае інтэрвію без акрэдытацыі МЗС Беларусі«,— паведаміў «Свабодзе» спадар Баразенка.

Працу замежных журналістаў без акрэдытацыі беларускае заканадаўства забараняе, пры гэтым МЗС Беларусі нязьменна адмаўляе ў акрэдытацыі ўсім журналістам, якія хочуць працаваць на тэлеканал «Белсат», які вяшчае па-беларуску праз спадарожнік пры падтрымцы ўраду Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG