Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Вялікабрытаніі ўшанаваў памяць забітых брытанцамі індыйцаў


Дэвід Кэмэран у Індыі
Дэвід Кэмэран у Індыі

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран падчас візыту ў Індыю наведаў мэмарыял ахвярам падзеяў 1919 году ў горадзе Ам-рыт-сар, дзе жаўнеры брытанскіх каляніяльных войскаў адкрылі страляніну па мірных дэманстрантах.

Кэмэран стаў першым кіраўніком брытанскага ўраду, які наведаў гэты мэмарыял.

Пасьля ўскладаньня кветак, ён напісаў у кнізе для гасьцей, што падзея, якая адбылася больш за 90 гадоў таму, стала ганебнай для брытанскай гісторыі. Ахвярамі страляніны па няўзброеных дэманстрантах сталі сотні людзей. Іх выступленьне разглядаецца як унёсак у рух за незалежнасьць Індыі.

У 1997 годзе ў Амрытсары пабывала брытанская каралева Альжбета ІІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG