Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заваліўся за год да Алімпіяды (дадалося відэа і фрагмэнты перадачы)


Заваліўся за год да Алімпіяды

Заваліўся за год да Алімпіяды

Спадзяваньні і шанцы беларускіх алімпійцаў абмеркавалі ў праскай студыі журналіст Вячаслаў Ракіцкі і заўзятар Аляксей Шыдлоўскі, у менскай студыі — журналіст Ігар Карней.

Беларускі спорт за год да зімовай Алімпіяды ў Сочы: прагрэс, застой ці заняпад? Чаму хакей апынуўся па-за Гульнямі? Як ацаніць выступ біятляністаў на чэмпіянаце сьвету ў Чэхіі і фрыстайлістаў на этапах Кубку сьвету? Налета ў Сочы — ці пацэліць у алімпійскі мэдаль Дар’я Домрачава і ці ўдалымі будуць палёты і прызямленьні лыжных акрабатаў?

Спадзяваньні і шанцы беларускіх алімпійцаў абмеркавалі ў праскай студыі журналіст Вячаслаў Ракіцкі і заўзятар Аляксей Шыдлоўскі, у менскай студыі — журналіст Ігар Карней.


Відэа дыскусіі:





Фрагмэнты перадачы:


Вячаслаў Ракіцкі: Беларускі хакей аказаўся па-за гульнёй на Гульнях у Сочы. Зразумела, што гэтая дарагая забава перадусім існуе для высокага кіраўніцтва краіны. Прысутнасьць беларускай каманды на хакейным турніры было б прэстыжнай, але, натуральна, не мэдалёвай. Ня думаю, што ўвогуле ў нейкай бачнай пэрспэктыве Беларусь зможа нароўных змагацца з Канадай, Расеяй, Чэхіяй, Швэцыяй, Фінляндыяй, ЗША. Будзем рэалістамі, і пагаворым пра тыя віды спорту, якія краіне ўжо прыносілі мэдалі, — біятлён і фрыстайл. Аляксей, вы прысутнічалі на чэмпіянаце сьвету ў біятлёне, які некалькі дзён таму завяршыўся ў Чэхіі. Як можна ацаніць выступ беларусаў з прыцэлам на алімпійскія вынікі?

Аляксей Шыдлоўскі: Канешне, шмат хто чакаў лепшых вынікаў ужо з тае прычыны, што мы маем Дар’ю Домрачаву — вялікую зорку сучаснага біятлёну. І ўсе чакалі ад яе як найменей два-тры мэдалі дый пажадана залатых. Ня спраўдзіла надзеяў. А наконт астатніх спартоўцаў, скажу, што яны выступілі менавіта так, як ад іх і чакалі. Жаночая зборная займала свае месцы ў дваццатцы — трыццатцы. Мужчыны ўвогуле ні на якія меней-болей прэстыжныя месцы ня трапілі з простай прычыны, што яны зараз на гэта зусім ня здольныя. Хаця праца цяперашняга трэнэра мужчынскай зборнай Рафаэля Пуарэ, з майго погляду, вядзецца ў правільным накірунку. Магчыма, гэта і дасьць нейкі плён на Алімпіядзе.

Вячаслаў Ракіцкі: Ігар, з вашага гледзішча, чаму беларуская біятлённая каманда не разьвіваецца? Чаму топчуцца на месцы? І спэцыялісты зь імі працуюць замежныя, нават з гучнымі імёнамі, а ні кроку наперад? Чаму ўкраінкі, полькі, чэшкі прагрэсуюць, прабіліся ў эліту, а зь беларусак усё адна і тая ж Домрачава на п’едэсталах? Зрэшты, а ці пацэліць яна ў алімпійскі мэдаль?

Ігар Карней: Увогуле ёсьць такое меркаваньне, што мужчынскую зборную можна было б і расфармаваць, набраць новых людзей і, напэўна ж, з большай эфэктыўнасьцю рыхтаваць іх да буйных стартаў. У жаночай камандзе склалася такая сытуацыя, што яна заточаная на аднаго чалавека — на Домрачаву. Рыхтуючыся да праграмы, я наткнуўся на інтэрвію расейскага камэнтатара Дзьмітрыя Губернева, які дастаткова дакладна сфармуляваў прычыну такога стану: беларускія трэнэры і функцыянэры нават не глядзяць на іншых пэрсонаў, толькі на Домрачавай сканцэнтраваліся. Гэта — надзвычай і зручна, і выгадна. То бок, усе мэтодыкі распрацаваныя толькі на яе. Таму так і атрымліваецца, што, прыкладам, Скардзіна, якая добра страляе, але дрэнна бегае, не паляпшае сваіх вынікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG