Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова: Наша эканоміка не загнецца


Надзея Ермакова

Надзея Ермакова

Кіраўніца Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што з улікам зьнешнепалітычнай сытуацыі вакол Беларусі ў бліжэйшыя год-два крэдыты МВФ нерэальныя.

Паводле Ермаковай, бальшыня сяброў рады дырэктараў МВФ выказваюцца за тое, каб не працаваць з афіцыйным Менскам, бо там «пераважаюць палітычныя матывы».

Пры гэтым яна адзначыла, што беларускі бок пастаянна размаўляе з МВФ пра новы крэдыт і чакае аглядную місію на пачатку красавіка.

«Калі нехта думае, што без крэдыту МВФ наша эканоміка загнецца, то — не загнецца наша эканоміка», — цытуе Інтэрфакс кіраўніцу Нацбанку.

21 лютага ў Маскве беларускія экспэрты пачнуць перамовы з Антыкрызісным фондам ЭўрАзЭС пра выдзяленьне Беларусі пятай траншы стабілізацыйнага крэдыту.
XS
SM
MD
LG