Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 24 сакавіка вулічнай акцыі.

Збор заплянаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Шэсьце плянуецца правесьці па праспэкце Незалежнасьці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг, паведамілі ў Партыі БНФ.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Асноўнымі лёзунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасьці!» і «Свабода палітвязьням!».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG