Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Кітай абмяняліся абвінавачваньнямі, пасьля хвалі кібэр-нападаў, накіраваных на дзяржаўныя ўстановы ЗША, СМІ і прыватныя кампаніі.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні заявіў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі «неаднаразова» выказалі занепакоенасьць з нагоды кібэр-атакаў: «Гэта зьяўляецца сур’ёзнай праблемай для нас. У Злучаных Штатаў расьце занепакоенасьць з нагоды пагрозы амэрыканскай эканамічнай і нацыянальнай бясьпекі, якая зыходзіць ад кібэр-ўварваньняў, у тым ліку крадзяжы камэрцыйнай інфармацыі».

Міністэрства замежных спраў Кітаю ў сваю чаргу абвергла абвінавачваньні ў датычнасьці краіны да атакаў і назвала такія закіды неабгрунтаванымі.

МЗС Кітаю дадало, што ЗША арганізавалі больнасьць кібэр-нападаў на ўстановы гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG