Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтары тысячы пацярпелых ад мэтэарыта


У Чалябінскай вобласьці Расеі колькасьць пацярпелых у выніку падзеньня мэтэарыта перавысіла паўтары тысячы чалавек, зь іх — 319 дзяцей.

Як паведаміла сёньня прэсавая служба міністэрства аховы здароўя рэгіёну, у шпіталях застаюцца 47 чалавек, адзін пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане.

14 лютага над Уралам выбухнуў мэтэарыт, яго аскепкі ўпалі, у асноўным, у раёне Чалябінску і Капейску. Выбуховай хваляй выбіла шкло ў многіх будынках.

Паводле ацэнак амэрыканскага касьмічнага агенцтва НАСА, вага мэтэарыта склала 10 тысячаў тонаў, энэргія, якая вызвалілася пры выбуху, была роўная 500-там кілятонаў, што ў 30 разоў перавышае магутнасьць атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму.
XS
SM
MD
LG