Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе судзяць за ўшанаваньне памяці ксяндза Фалькоўскага


Камень на месцы расстрэлу ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе
Камень на месцы расстрэлу ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе

Кіраўніка Таварыства польскай культуры Лідчыны Аляксандра Колышку вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мэрапрыемства.


Сябры Таварыства польскай культуры зь Ліды 22 студзеня ўвечары запалілі зьнічы побач з надмагільным каменем ксяндзу Адаму Фалькоўскаму ў гарадзкім парку, каб ушанаваць яго памяць.

Ксёндз Фалькоўскі быў расстраляны за падтрымку паўстанцаў у 1863 годзе.

Да актывістаў падыйшлі міліцыянты і папярэдзілі, што гэта нелегальная акцыя, перапісалі іх прозьвішчы і не дазволілі памаліцца.

Пасьля гэтага ўсе разышліся, а амаль празь месяц у пастарунак выклікалі Аляксандра Колышку і паведамілі, што на яго складзены пратакол, паводле якога ён абвінавачваецца ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Суд адбудзецца 20 лютага аб 11 гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG