Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) са Шклова Аляксандар Шчарбак памёр на 69-м годзе жыцьця.

«У асобе Аляксандра Майсеевіча Шчарбака партыя страціла шматгадовага энэргічнага кіраўніка шклоўскіх сацыял-дэмакратаў, вядомага ў Магілёўскай вобласьці актывіста дэмакратычнага руху», паведамляе прэзыдыюм БСДП (Г).

Шчарбак неаднойчы быў правадніком карэспандэнтаў нашага радыё ў падрыхтоўцы праграмы «Падарожжы Свабоды».

У 1990-м Шчарбак быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, калі той абіраўся ў Вярхоўны савет 12-га скліканьня.

Шчарбак любіў распавядаць пра тое, што на ягоных старэнькіх «Жыгулях» будучы дэпутат аб’ехаў з агітацыйнымі выступамі ўвесь Шклоўскі раён.

«Вянок памяці» — пазьней на сайце Свабоды

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG