Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заканадаўцы ЗША паспрабуюць палепшыць адносіны з Кубай


Дэлегацыя зь сямі амэрыканскіх заканадаўцаў прыбыла зь візытам на Кубу, каб паспрабаваць зьняць напружанасьць у адносінах паміж дзьвюма краінамі.

У складзе дэлегацыі — пяць сэнатараў і два чальца Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Як чакаецца, ключавой тэмай перамоваў стане далейшы лёс амэрыканца Алана Гроса.

Сацыяльнага работніка з ЗША Гроса асудзілі на 15 гадоў турмы. Яго арыштавалі ў сьнежні 2009 года. Гроса зьвінавацілі ў нелегальным ўсталяваньні доступу ў інтэрнэту на Кубе ў рамках праграмы, якую фінансаваў урад ЗША.

ЗША патрабуюць вызваленьня Гроса, заяўляючы, што інакш ніякага сур’ёзнага паляпшэньня двухбаковых адносінаў ня будзе.

Гавана заявіла пра гатоўнасьць правесьці перамовы з Вашынгтонам у пошуках праблема Алана Гроса летась у верасьні, паведамляе BBC.
XS
SM
MD
LG