Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх падлеткаў адправяць у працоўныя лягеры


Занядбаныя дзіцячыя аздараўленчыя лягеры.

Занядбаныя дзіцячыя аздараўленчыя лягеры.

18 лютага ў Беларусі было апублікавана пастанова Савета міністраў № 43, згодна з якой у краіне плянуецца стварыць працоўныя лягеры для дзяцей і падлеткаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Мікалай Мазур.

Сама пастанова была падпісана прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам яшчэ месяц таму, аднак вядома пра яе стала толькі цяпер.

Па словах Мазура, у такіх лягерах будуць адпачываць і працаваць дзеці і падлеткі ад 14 гадоў. Колькі канкрэтна гадзінаў будзе адведзена на працу, пакуль невядома, таму што «пастанова яшчэ шліфуецца». Згодна з плянамі ўраду, падлеткавыя працоўныя лагеры зьявяцца ў кожным рэгіёне Беларусі, за выключэньнем Чарнобыльскай зоны.

«Дзеці павінны працаваць, каб у іх не было спажывецкіх адносінаў, — заявіў Мікалай Мазур. — Я за тое, каб дзеці працавалі і зараблялі грошы ».

Аб неабходнасьці выхоўваць у падлеткаў нэгатыўнае стаўленьне да культуры спажываньня, да грошай і «прыгожага жыцьця» высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі Беларусі, уключаючы прэзыдэнта, гаварылі неаднаразова, адзначае партал «Газета.Ru». Аднак да гэтага часу справа не заходзіла далей стварэньня «праваслаўна-патрыятычных» мілітарызаваных летніх лягераў або дружын «юных памочнікаў міліцыі» з незразумелым прававым статусам і формай як у АМАПу.

У новай пастанове асабліва агаворана, што адпачываць і працаваць у працоўных лягерах дзеці будуць толькі з дазволу бацькоў. Зрэшты, шлюбная пара з двума дзецьмі-падлеткамі, да якіх карэспандэнт «Газеты.Ru» зьвярнуўся па камэнтар, была аднадушна: «У такія лягеры сваіх дзяцей будуць адпраўляць толькі праблемныя сем’і, ў якіх п’юць бацькі. Каб хоць на час з шыі „цяжар“ скінуць. Не зайздрошчу я выхавальнікам такіх лягераў — там жа суцэльны крымінал зьбярэцца».

Навіна выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў беларускім грамадзтве, адзначае выданьне. Шмат у чым з-за вельмі няўдалай назвы «працоўныя лягеры», прыдуманага ўрадавымі чыноўнікамі. Падчас II Сусьветнай вайны вялікая частка Беларусі была захоплена немцамі за лічаныя тыдні — працаздольнае насельніцтва не пасьпелі ні заклікаць, ні эвакуяваць. І аж да сярэдзіны 1944 гітлераўцы актыўна адпраўлялі беларусаў у «працоўныя лягеры» Нямеччыны — адных забіралі сілай, іншыя, ратуючыся ад беспрацоўя, ехалі добраахвотна. Але і тыя, і іншыя пасьля траплялі ў канцлягеры накшталт Дахау, у якіх над брамамі быў надпіс «Arbeit macht frei» — «Праца вызваляе». З той пары ў беларускай сьвядомасьці словазлучэньне «працоўныя лягеры» устойліва асацыюецца з паняцьцем «лягера сьмерці», адзначае расейскае выданьне..

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG