Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 лютага: Перакладчыкі ў Маладэчне, дзень нараджэньня Казімера Сваяка і Станіслава Шушкевіча (старэйшага)



ПАДЗЕІ


Менск — адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Абарона брэндаў у Мытным саюзе: імідж кампаніі — імідж краіны»

Менску — У Інстытуце Гётэ ў Мінску адбудзецца паказ фільму Ёханэса Шміда «Зімовая дачка». Фільм будзе ісьці на нямецкай мове з субтытрамі

Менск — у кавярні-клюбе «Лісіная нара» гурт «Верасень» выступае з праграмай «Душэўнасьць і драйв»

Маладэчна — адбудуцца тры літаратурныя сустрэчы ў межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Перад чытачамі выступяць перакладчыцы Ганна Янкута і Алеся Башарымава, а таксама пісьменьнік Павел Анціпаў.

Менск — у Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя аб выніках працы судоў агульнай юрысдыкцыі ў 2012 годзе


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


У 1236 годзе папа рымскі Рыгор ІХ абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў-паганцаў. Тэўтонскі і Лівонскі ордэны вялі агрэсіўныя дзеяньні супраць ВКЛ на працягу некалькіх стагодзьдзяў, пакуль у 1410 годзе не атрымалі паразу пад Грунвальдам ад аб’яднаных войскаў Польшчы і ВКЛ.

Мікалай Капернік
Мікалай Капернік
У 1473 годзе нарадзіўся Мікалай Капернік, які стварыў тэорыю геліяцэнтрычнай мадэлі сьвету — гэта значыць, што зямля круціцца вакол сонца, а не наадварот, як думалі дагэтуль.

У 1878 годзе Томас Алва Эдысан атрымаў патэнт на прыстасаваньне для мэханічнага запісу гуку, якое ён назваў фанографам. Гэтае вынаходзтва паклала пачатак эры аўдыёзапісу.

У 1890 годзе нарадзіўся Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар і паэт.

У 1901 годзе нарадзіўся Сяргей Бусел, беларускі нацыянальны дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

У 1908 годзе нарадзіўся беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч (пісаў пераважна для дзяцей), бацька прафэсара Станіслава Шушкевіча, кіраўніка Беларусі, за якім краіна набыла незалежнасьць.

Кнут Гамсун
Кнут Гамсун
У 1910 годзе нарадзіўся Палікарп Манькоў, грамадзкі дзяяч, кіраўнік СБМ у Слуцкай акрузе, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

У 1905 годзе памёр Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі прыродазнаўца, вынаходнік, мэдык.

У 1952 годзе памёр нарвэскі пісьменьнік Кнут Гамсун, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 1920 год.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Я хацеў бы зірнуць ў твае вочы,
Там тайніцу душы адчытаць,
І ў трывожнай жыцьцёвай паўночы,
Я хацеў бы ў іх праўды шукаць...

Разгарнуць твае чорныя косы,
Цалаваць а паўночнай цішы,
На твар вызваць сьлязістыя росы,
Аддзяліці твой дух ад душы.

Сьлед іроніі з вусначкі сьцерці,
Заглыбіцца да язьні на дно, —
Для заблуднага сьвету умерці
І стварыці вясельле адно.

Казімір Сваяк, верш «Эрас і Псыхея»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG