Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс захацеў пасябраваць з ЗША


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс даручыў правесьці перамовы з прадстаўнікамі ЗША.

Кіраўнік МЗС Вэнэсуэлы Эліяс Хаўа паведаміў, што Чавэс даў указаньне прадстаўніку краіны пры Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Рою Чадэртану абмеркаваць з афіцыйнымі асобамі ЗША магчымасьць аднаўленьня працы амбасадараў адпаведна ў Каракасе і Вашынгтоне.

«Мы хочам мець добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі, але не любой цаной», — сказаў Хаўа брытанскаму выданьню «Гардыян».

У Каракасе няма амбасадара ЗША ад 2010 году, калі Чавэс адхіліў кандыдатуру новага кіраўніка амэрыканскай дыпмісіі, абвінаваціўшы яго ў непаважлівых выказваньнях на адрас ураду Вэнэсуэлы.

У адказ Вашынгтон скасаваў візу амбасадара Вэнэсуэлы ў ЗША, піша Інтэрфакс.

Хаўа адзначыў, што ня бачыць ніякай сьпешкі ў тым, што тычыцца аднаўленьня працы амэрыканскага амбасадара ў Каракасе: «Мы ўжо навучыліся абыходзіцца без амбасадара ЗША».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG