Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк супраць скарачэньняў супрацоўнікаў тэлерадыёкарпарацыя Бі-Бі-Сі (BBC) пройдзе ў панядзелак у найбуйнейшых гарадах Вялікай Брытаніі.

Кіраўніцтва кампаніі, каб зьнізіць выдаткі, плянуе ў бліжэйшыя месяцы скараціць каля двух тысяч супрацоўнікаў.

Страйк пройдзе ў панядзелак з 00.01 да 23.59 паводле мясцовага часу ў Лёндане, Бірмінгеме, Нотынгеме, Оксфардзе, Плімуце, Кардыфе, Глазга ды шэрагу іншых гарадоў.

У страйку ўдзельнічаюць журналісты з падразьдзяленьняў: BBC Scotland, Five Live, Asian Network, Big Screens, Newsbeat і World Service.

Арганізатары страйку патрабуюць не скарачаць супрацоўнікаў цягам паўгоду. За гэты час яны маюць намер правесьці перамовы з генэральным дырэктарам карпарацыі.

Прадстаўнік Бі-бі-сі адзначыў, што кіраўніцтва разумее занепакоенасьць журналістаў, але шкадуе пра рашэньне Нацыянальнага саюзу журналістаў зладзіць страйк, які можа прывесьці да перабояў у працы кампаніі, перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
XS
SM
MD
LG