Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве перамогі беларускага спорту

Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава і тэнісістка Вікторыя Азаранка сталі трыюмфатарамі буйных міжнародных турніраў.

Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла ў чэскім Новэ Мэсто 17 лютага, у заключны дзень чэмпіянату сьвету.

Паводле інфармацыі БелаПАН, дыстанцыю 12,5 км спартоўка пераадолела за 35 хвілін 54,5 секунды з двума промахамі на агнявых рубяжах (1+0+0+1). Домрачава на 8,7 секунды апярэдзіла лідара агульнага заліку Кубка сьвету Тору Бэргер з Нарвэгіі (1+0+1+0). Трэцяй фінішавала полька Моніка Хойніш (+27,6; 0+0+1+0). Надзея Скардзіна паказала 26-ы вынік (+3.01,1; 1+0+1+1) сярод 30 удзельніц гонкі.

Гэта першы і апошні мэдаль беларускіх спартоваў на сусьветным першынстве.

Cёньня ж беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка другі год запар выйграла турнір у Досе (Катар) з прызавым фондам 2,369 млн. даляраў ЗША.

17 лютага ў вырашальным матчы першая ракетка сьвету перамагла амэрыканку Сэрэну Уільямс (2) — 7:6 (8:6), 2:6, 6:3.

Нягледзячы на перамогу, Азаранка саступіць Уільямс першы радок у сусьветным рэйтынгу, але застанецца лідэрам у чэмпіёнскай гонцы гэтага сэзону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG