Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўгарыі прайшла антыўрадавая дэманстрацыя


У Баўгарыі тысячы дэманстрантаў закідалі ўрадавыя будынкі яйкамі і памідорамі, пратэстуючы супраць росту коштаў на электрычнасьць і ацяпленьне.

Дэманстранты выкрыквалі «мафія» і «адстаўка». У Сафіі дэманстранты таксама публічна спальвалі свае рахункі за электрычнасьць. Пратэстоўцы патрабавалі ад уладаў разарваць кантракты з асноўнымі пастаўшчыкамі электраэнэргіі на баўгарскім рынку — з чэскімі кампаніямі CEZ і Energo-Pro, а таксама аўстрыйскай EVN.

Дэманстранты таксама рвалі на кавалкі партрэты прэм’ер-міністра Баўгарыі Бойка Барысава.
XS
SM
MD
LG