Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава адзначае сьвята незалежнасьці


Косава адзначае сьвята незалежнасьці

Косава адзначае сьвята незалежнасьці

Косава адзначае сёньня 5-ю гадавіну незалежнасьці — аднабаковага рашэньня выйсьці з складу Сэрбіі.

У Прыштыне праходзяць сьвяточныя мерапрыемствы. Цяпер Косава — адна з самых бедных краінаў Эўропы. Больш за траціну насельніцтва жыве меней, чым на адзін даляр у дзень.

Узровень беспрацоўя дасягае 40%. Косава прызналі 98 з 193 дзяржаваў-сяброў ААН. Сэрбія не прызнае незалежнасьці свайго былога краю. У адказ Прыштына не дае аўтаноміі сэрбскім жыхарам поўначы Косава. Сярод краінаў, якія не прызналі гэтай дзяржавы, — Расея і Кітай.

Для ўступу ў ААН дзяржаве патрабуецца падтрымка дзьвюх трацінаў сяброў арганізацыі і адабрэньне Рады Бясьпекі — у прыватнасьці, адсутнасьць вета аднаго зь пяці яе сталых сяброў. Беларусь таксама не прызнала незалежнасьці Косава.
XS
SM
MD
LG