Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэрмана судзяць за Бэн-Ар’е


Былы міністар замежных справаў Ізраілю Авігдор Лібэрман, 2009

Былы міністар замежных справаў Ізраілю Авігдор Лібэрман, 2009

У Ізраілі пачынаецца судовы працэс над былым міністрам замежных справаў Авігдорам Лібэрманам, які абвінавачваецца ў падмане і злоўжываньні грамадзкім даверам.

Чакаецца, што Лібэрман, які ачольвае правую партыю «Наш дом Ізраіль», у судзе будзе адмаўляць усё высунутыя супраць яго абвінавачваньні, якія тычацца абставінаў прызначэньня былога амбасадара Ізраілю ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е на новую дыпляматычную пасаду.

Як вынікае з абвінаваўчага заключэньня, выстаўленага ў чацьвер, Лібэрман, калі быў міністрам замежных справаў, аказваў Зэеву Бэн-Ар’е пратэкцыю ў якасьці падзякі за тое, што той у свой час з уласнай ініцыятывы даваў яму закрытую інфармацыю. Гэтае парушэньне трапляе пад крымінальны артыкул і прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.

Раней ізраільская пракуратура закрыла справу супраць Лібэрмана, у якой ён абвінавачваўся ў адмываньні грошаў. Авігдор Лібэрман пакінуў пасаду міністра замежных справаў у сьнежні пасьля таго, як супраць яго былі вылучаныя афіцыйныя абвінавачаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG