Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманых студэнтаў-«вікіпэдыстаў» адпусьцілі


Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве. Марэк Стальмасік. Анатоль Міхнавец, Томаш Блядынец

Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве. Марэк Стальмасік. Анатоль Міхнавец, Томаш Блядынец

Затрыманыя на вакзале ў Берасьці Руслан Ясаеў (студэнт БДЭУ) і Улад Гурыновіч (студэнт ЭГУ) выйшлі на свабоду. Некалькі гадзінаў іх трымалі на памежным пераходзе ў Берасьці.

«Сёньня мы зь сябрам вярталіся з сустрэчы Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Варшаве. На берасьцейскай мытні ў торбе майго сябра знайшлі кнігі, што былі нам прэзентаваныя на гэтай сустрэчы. Нас затрымалі без тлумачэньня падставаў, адабралі кнігі і пашпарты. З гэтае нагоды мы спазьніліся на менскі цягнік і, калі нас не адпусьцяць у бліжэйшы час, мы рызыкуем не пасьпець памяняць квіткі і застанемся бяз грошай на зваротны шлях» — цытавала Ірына Губская ў сваім фэйсбуку словы аднаго з затрыманых.

Мытнікаў зацікавілі кнігі, якія студэнты везьлі з Варшавы. Між іншага, там была кніга «Беларусь у фокусе: Беларусь вачыма замежных журналістаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG