Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыцьцё пасьля кратаў» — кніга пра іншы бок жыцьця палітвязьняў


Жыцьцё пасьля кратаў

Жыцьцё пасьля кратаў

Прэзэнтацыя новай кнігі публіцыста Аляксандра Тамковіча «Жыцьцё пасля кратаў» адбудзецца 26 лютага.

Аляксандар Тамковіч

Аляксандар Тамковіч

Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцьці ўдзельнікаў трагічных падзеяў 19 сьнежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых «масавых беспарадках», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна»

Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца змаганьне? Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні прапануецца пашукаць у кнізе «Жыцьцё пасьля кратаў».

Выданьне праілюстраванае фотаздымкамі зь сямейных альбомаў герояў кнігі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Аляксандар Тамковіч запрашаюць на імпрэзу, якая адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18-й гадзіне
XS
SM
MD
LG