Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваць ПЭН-цэнтрам зноў будзе Андрэй Хадановіч


Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Урачыстай цырымоніяй ганараваньня ляўрэатаў прэміі імя Францішка Багушэвіча пачаўся 17 лютага агульны сход сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру.

Прэмія ўручаная Ўладзімеру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.) і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Далей сход заслухаў справаздачы старшыні арганізацыі Андрэя Хадановіча ды ягонай намесьніцы Марыі Мартысевіч, прыняў папраўкі ў Статут ды правёў выбары кіраўніцтва. Старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру на безальтэрнатыўнай аснове зноў абраны Андрэй Хадановіч, першым намесьнікам стаў Павал Анціпаў, намесьнікамі Ганна Янкута ды Андрэй Скурко.
XS
SM
MD
LG