Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Бэрлінале»: Найлепшы фільм — пра мужчыну, які да сьмерці зьбіў дзіця


Назіф Муіч, басьнійскі рэжысэр

Назіф Муіч, басьнійскі рэжысэр

Найлепшым фільмам на Бэрлінскім кінафэстывалі прызнаны румынскі фільм «Поза дзіцяці» рэжысэра Келіна Пэтэра Нэтцэра.

Фільм распавядае пра мужчыну, які зьбівае да сьмерці дзіця і спрабуе пазьбегнуць пакараньня.

Гран-пры журы «Бэрлінале» атрымаў фільм «Эпізод з жыцьця зьбіральніка жалеза» басьнійскага рэжысэра Даніса Тановіча. Узнагароду за найлепшую жаночую ролю атрымала Паліна Гарсія за ролю ў чылійскай-гішпанскім фільме «Глёрыя», найлепшым акторам прызналі Назіфа Муіча («Эпізод з жыцьця зьбіральніка жалеза»).

Узнагароду атрымаў і Джафар Панагі — іранскі рэжысэр, ляўрэат прэміі Сахарава. Яго фільм «Закрытая заслона» адзначылі ў намінацыі «Найлепшы сцэнар».

У 2010 годзе Панагі прысудзілі да 6 гадоў хатняга арышту і 20 гадоў ізаляцыі, падчас якой яму забаронена здымаць кіно, выяжджаць за мяжу і даваць інтэрвію. Іранскі суд прызнаў Панагі вінаватым у антыўрадавай прапагандзе.
XS
SM
MD
LG