Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ўрале падлічваюць страты пасьля падзеньня мэтэарыта


Russia - Chelyabinsk, meteorite
Russia - Chelyabinsk, meteorite
Бальшыня людзей, шпіталізаваных у выніку падзеньня мэтэарыта ў Чалябінскай вобласьці Расеі, выпісаная з шпіталёў. На стацыянарным лячэньні ўсё яшчэ знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пра гэта паведамляюць расейскія агенцтвы з спасылкай на прэсавую службу Міністэрства аховы здароўя. Адна з пацярпелых — пажылая жанчына зь пераломам хрыбта — для лячэньня была дастаўленая самалётам МНС у Падмаскоўе. Усяго па мэдычную дапамогу пасьля падзеньня мэтэарыта 15 лютага зьвярнуліся каля 1200 чалавек.

Страты ад падзеньня аскепкаў мэтэарыта ў Чалябінскай вобласьці перавышаюць мільярд расейскіх рублёў, — заявіў у суботу кіраўнік рэгіёну Міхаіл Юрэвіч. Паводле ягоных словаў, у той ці іншай ступені пашкоджаныя амаль 4 з паловай тысячы дамоў, будынкаў, улучна з шпіталямі, і іншыя сацыяльна значныя аб’екты. Паводле апошніх дадзеных, былі разьбітыя 200 тысяч квадратных мэтраў шкла.

У аднаўленчых і рамонтных працах удзельнічаюць мясцовыя і прыежджыя добраахвотнікі. Паводле інфармацыі МНС Расеі, найбольш пацярпелі Чалябінск, Капейск, Коркіна, а таксама шматлікія вёскі і пасёлкі. Мэтэарытнаму дажджу папярэднічаў магутны выбух баліда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG