Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 лютага: выстава памяці Гарэцкага і прэс-канфэрэнцыя Грабеншчыкова


Максім Гарэцкі, 1930
Максім Гарэцкі, 1930

Падзеі, якія маюць адбыцца ў Беларусі, і гэты дзень ў гісторыі.

Падзеі

У чытальнай залі рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа – выстава «Браму скарбаў сваіх адчыняю...», прысьвечаная 120-годздзю з дня нараджэньня Максіма Гарэцкага.

У гатэлі «Плянэта» – прэсавая канфэрэнцыя лідэра рок-гурту «Акварыюм» Барыса Грабеншчыкова. Пачатак а 13-ай.
Гэты дзень у гісторыі

1893 — нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1922 — нарадзіўся Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

1946 — нарадзілася Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.
Цытата на памяць

"берагамі неспакою ўваходжу ў бязвокі гушчар
на небе расплываецца пах азёрнай пасьцелі
поўнач кідае хараство на цяжкую расу
шукаю Цябе парой залатых паміраючых пяскоў
клічу жывы вецер у цёмным шуме зраненага лесу
гляджу на разьбітыя вазы сярод чужых каляін

і вось Ты – мой сон у баязьлівых руках
кранае сталы цішыні пад уваскрэслымі дажджамі
мы побач – плывем у хворым подыху кароткага сьвятла
на малых параходах згасае наша песьня
– пэйзаж родзіцца ў трэцім маўчаньні"

Надзея Артымовіч, са зборніка "Сэзон у белых пэйзажах" (Беласток, 1990).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG