Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя: прэмія «Маладога фронту», акцыі салідарнасьці ў Празе і Гаазе


Падзеі, якія маюць адбыцца ў Беларусі, і гэтыя дні ў гісторыі.

Падзеі

«Малады фронт» праводзіць штогадовае ўручэньне прэміяў «Люблю Беларусь» у сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3) у намінацыях: беларусізацыя, Pro-Belarus, журналістыка, культура, палітыка, грамадзкая чыннасьць, змагар году, спорт. Сярод намінантаў у галіне журналістыкі – супрацоўнікі Радыё Свабода Сяргей Дубавец і Аляксандар Лукашук. Пачатак а 18-ай.

У Гаазе – грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» праводзіць каля амбасады Беларусі акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі і сем'ямі зьніклых . Пачатак а 14-ай.

У Празе каля амбасады Беларусі – акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў, якую ладзіць асацыяцыя «За мадэрнізацыю». Пачатак а 12-ай.

Гэтыя дні ў гісторыі

16 лютага

1918 — была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня незалежнасьці

1895 — нарадзіўся Францішак Кушаль, беларускі вайсковец

1939 — нарадзіўся Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак

1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва

17 лютага

1370 — бітва пад Рудавай, 18 км на поўнач ад Кёнігсбергу, паміж войскамі Тэўтонскага ордэну і Вялікага Княства Літоўскага. Войска ВКЛ, адна частка якога была пад камандаваньнем Альгерда і Ягайлы, а другая — Кейстута і Вітаўта, панесла цяжкую паразу ў сутыкненьні з крыжакамі, якімі кіравалі вялікі магістар Вінрых фон Кніпродэ і вялікі маршал Хенінг фон Шындэкопф.

1806 — нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG