Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, як і іншыя краіны, не застрахаваная ад падзеньня мэтэарыта. І гэта пацьвярджае выпадак, які здарыўся над нашай краінай у 2012 годзе.

Кандыдат геоляга-мінэралягічных навук Усевалад Бардон:

«У 2012 годзе над тэрыторыяй Беларусі праляцеў балід. Мне з гэтай нагоды шмат тэлефанавалі. Людзі яго бачылі. Ён прыляцеў аднекуль з усходу альбо паўночнага ўсходу. Яго бачылі ў Менску, Полацку. Па званках, якія паступалі ў навукова-дасьледчы інстытут „Геалягічны музэй“ і ў астранамічную абсэрваторыю БДУ, было арыентыровачна падлічаная яго арбіта, зроблена спроба прасачыць, як ён ляцеў. Ён ляцеў на поўнач далей ад Полацку. І што было зь ім пасьля, ніхто ня ведае. Сыгналаў, што балід узарваўся, не было. Ніхто гэтага ня бачыў. Магчыма, ён паляцеў яшчэ далей — і там альбо ўзарваўся, альбо наагул згарэў.

У Беларусі няма спэцыяльнай службы, якая б стала назірала за небам. Таму мы толькі паводле званкоў разьлічылі арбіту. Экспэдыцыі ў пошуках нейкага астатку — можа, мэтэарыты там і выпалі — мы не арганізоўвалі. Ведаю, што прыяжджалі два чалавекі з Масквы, распытвалі людзей. Але, падобна, гэта была не навуковая экспэдыцыя, а аматары».

Усевалад Бардон таксама апавёў, што ў Беларусі за ўсе гады знойдзена ўсяго пяць мэтэарытаў:

«Тры зь іх каменныя, адзін — жалезны і Брагінскі жалезна-каменны дождж. Брагінскі быў у XVI стагодзьдзі, а некаторыя расейскія навукоўцы лічаць, што нават у XII. Гэты балід выбухнуў над тэрыторыяй Беларусі. І тады выпала вельмі вялікая колькасьць мэтэарытнага рэчыва. Першая яго знаходка зафіксаваная ў 1807 годзе.

Усяго было знойдзена і зарэгістравана 13 экзэмпляраў Брагінскага дажджу. Прычым апошні — намі, у кастрычніку 2011 году. Яго маса — 21 кг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG