Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі выбар: прынцыпы ці грошы дыктатуры?


Блакітным колерам азначаныя члена СГА. Мапа складзеная да ўступленьне ў СГА Расеі.
Блакітным колерам азначаныя члена СГА. Мапа складзеная да ўступленьне ў СГА Расеі.

Беларусь зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам для Польшчы, нашмат больш важным, чым нават Ірляндыя ці Латвія, і Польшча мае важны голас у пытаньні далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Пра гэта піша польскі партал фінансавай аналітыкі FORSAL.

Беларусь шмат гадоў спрабуе далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Пасьля ўступу ў СГА Расеі у жніўні 2012 года, у Беларусі, якая ўваходзіць у мытны зьвяз, зьявіліся новыя абавязкі, але ніякіх правоў. Менск шукае падтрымкі ў Варшаве, але стасункі двух краінаў цягам апошніх двух гадоў нагадваюць халодную вайну.

Удзел Менску ў СГА прымусіць яго выконваць правілы гэтай арганізацыі, і калі адбудзецца парушэньне, гэта дасць Польшчы магчымасьць патрабаваць выкананьня сваіх правоў праз падачу заявы у адпаведныя органы СГА. Іншымі словамі, польскія гандлёвыя прадпрыемствы і інвэстары будуць адчуваць сябе бясьпечней на той жа Беларусі і барацьбы з ёй, а польская эканоміка будзе мець дадатковыя механізмы абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, напрыклад, дэмпінгу.

Беларусь у нейкай ступені стала ахвярай свайго сяброўства ў Мытным зьвязе. Правілы зьвязу прыведзеныя ў адпаведнасьць з правіламі СГА, і Беларусь абавязаная іх выконваць, ня маючы фармальнага сяброўства. Улады Беларусі спадзяюцца, што арганізацыю прымуць у 2014 годзе, ужо парйшло 20 гадоў ад моманту падачы заяўкі. Найдаўжэй падобгыя перамовы працягвалі з Расесяй (19 гадоў), Вануату (17 гадоў) і Кітаем (15 гадоў).

Беларусь з 58,2 млрд даляраў ВУП сёмая па велічыні эканоміка, якая так і не ўвайшла ў СГА. Польскія інвэстыцыі ў Беларусі складаюць 128 мільёнаў даляраў, усяго працуюць 550 кампаніяў з удзелам польскага капіталу

Праблема сяброўства Беларусі ў СГА мае і палітычны аспэкт. Некаторыя заходнія ўрады патрабуюць ад Беларусі вызваленьня палітычных вязьняў, а некаторыя — яшчэ больш, правядзеньня палітычных рэформаў

Польшча стаіць перад цяжкім выбарам: гуляць у інтарэсах уласнага бізнесу або блякаваць перамовы зь Беларуссю, патрабуючы правядзеньня палітычных рэформаў. Усё паказвае на тое, што перамог першы варыянт, і апошнія сустрэчы прадстаўнікоў польскага і беларускага МЗС, нефармальныя сустрэчы пра гэта сьведчаць.

«Польшча падтрымлівае намаганьні Беларусі па ўступе ў СГА. Вынікам далучэньня будзе, на наш погляд, нармалізацыя умоваў гандлю зь Беларусьсю праз прыняцьце міжнародных стандартаў, якія прымяняюцца да іншых сяброў СГА. У гэтых пытаньнях паміж Польшчай і Беларусьсю няма разыходжаньняў», — распавялі FORSAL. PL у прэс-службе Міністэрства эканомікі. «Сяброўства Беларусі ў СГА паслужыць эканамічнаму адкрыцьцю Беларусі і нагодай для трансфармацыі эканомікі», — заявіў МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG