Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 прадуктаў для вашага сэрца


Амэрыканскае выданьне The Huffington Post пералічвае трынаццаць прадуктаў, якія могуць мець станоўчы ўплыў на сардэчна-судзінную сыстэму. Дыета і зьмена ладу жыцьця можа зьменшыць рызыку інфаркту.

Ласось

Амэрыканская асацыяцыя сэрца раіць есьці рыбу два разы на тыдзень — асабліва такую, як ласось, якая багатая амэга-3 тлустымі кіслотамі. Гэта зьніжае рызыку арытміі і ўзровень халестэрыну і крыху паніжае крывяны ціск.

Аліўкавы алей

Гэты від алею зьніжае ўзровень халестэрыну, аднак выкарыстоўваць аліўкавы алей трэба ў разумных памерах.

Арэшкі

Ненасычанасьць тлушчаў у арэхах можа дапамагчы зьнізіць узровень халестэрыну ў параўнаньні, напрыклад, зь мясам і зьмяншае рызыку інфаркту.

Ягады

Ягады багатыя антыаксыдантамі кшталту паліфэнолаў, якія могуць панізіць крывяны ціск. Асабліва карысныя ў гэтым сэнсе чарніцы.

Аўсянка

Растваральныя валокны ў аўсянцы дапамагаюць захаваць артэрыі ў добрай форме.

Соя

Няма ніякіх сумненьняў, што гэтая нятлустая крыніца бялкоў значна больш карысная, чым мяса.

Цёмная чакаляда

Істотна зьніжае ўзровень шкоднага халестэрыну, паніжаюць артэрыяльны ціск і прадухіляюць зьяўленьне тромбаў.

Папкорн

Калі ён не празьмерна салёны ды насычаны алеем — папкорн можа быць добрай крыніцай клятчаткі і карысных для сэрца антыаксыдантаў.

Памідоры

Памідоры зьяўляюцца найбуйнейшай крыніцай лікапэну (магутны антыаксыдант), які можа прадухіліць сардэчна-судзінныя праблемы.

Марскія водарасьці

Утрымліваюць карысныя для сэрца антыаксыданты і нават некаторыя добрыя тлушчы.

Бульба

Акрамя антыаксыдантаў, утрымлівае клятчатку і калій — апошні мае ключавое значэньне для вашага сэрца.

Кава

Апошнія дасьледаваньні паказваюць, што кава зьяўляецца адным з найбуйнейшых крыніцаў антыаксыдантаў ў рацыёне, і што кафэін на самай справе карысна для чалавека. У разумных дозах, ён можа станоўча паўплываць на прадухіленьне хваробаў сэрца, хваробы Альцгэймэра і шмат якія іншыя.

Алькаголь

Агляд, апублікаваны ў «British Medical Journal», канстатуе 25-адсоткавае зьніжэньне ўзроўню хваробы сэрца ў людзей, якія ўмерана ўжываюць алькаголь у параўнаньні з тымі, хто ня п’е зусім. Прычым гаворка ідзе ня толькі пра чырвонае віно.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG