Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 лютага а 18 гадзіне Малады Фронт абвесьціць ляўрэатаў прэміі «Люблю Беларусь».

Прэмію ўручаюць штогод за папулярызацыю беларушчыны, разьвіцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці, за новае і цікавае ў культуры, палітыцы, журналістыцы.

Сярод сёлетніх намінантаў — два журналіста Свабоды — Сяргей Дубавец і Аляксандар Лукашук.

Пераможцаў вызначаюць ня толькі сябры Маладога Фронту — усе ахвочыя маюць магчымасьць аддаць голасы за прэтэндэнтаў на сайце прэміі www.lovebelarus.by.

У 2012 годзе перамаглі Ігар Случак (Беларусізацыя), Раман Бясьсьмертны (Pro-Belarus), Арцём Шаркоў (Грамадзкая чыннасьць), Вячаслаў Дзіянаў (Палітыка), Марына Коктыш (Журналістыка), Ігар Жукоўскі (Спорт), Юлія Ляшкевіч і кампанія «Будзьма» (Культура) і ўсе палітычныя вязьні (Змагар году).

Падрабязнасьці імпрэзы — на сайце «Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG