Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня — прысуд у справе «Поршэ Каен»


Андрэй Забабура

Андрэй Забабура

15 лютага а 15-й гадзіне ў судзе Фрунзенскага раёна Менска абвесьцяць прысуд Андрэю Забабуру, які на сваёй машыне «Поршэ Каен» зьбіў насьмерць на школьным двары дзевяцігадовага Ўлада Грудзьева. Сачыце за падзеяй на сайце Свабоды.

На папярднім паседжаньні пракурор папрасіў для падсуднага 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні.

Дзень судовых спрэчак

Кіроўца «Поршэ Каен»: Я вінаваты толькі маральна

Працэс Забабуры: спрэчкі экспэртаў


Андрэй Забабура, кіруючы аўтамабілем «Паршэ-Каен», 13 лістапада 2012 каля менскай школы № 23 на вуліцы Панчанкі ўчыніў ДТЗ, у якім загінуў школьнік. Кіроўца абвінавачваецца паводле ч.2 арт.317 крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека).
XS
SM
MD
LG