Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё. Ахвяры «Дажынак»


Жыхары дому на вуліцы Мічурына, 2 у Горках пакутуюць ад рамонту, які доўжыцца ад мінулай вясны. Будынак са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасьці абяцалі адрамантаваць да адкрыцьця «Дажынак».

Жыхары дому на вуліцы Мічурына, 2 у Горках пакутуюць ад рамонту, які доўжыцца ад мінулай вясны. Будынак са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасьці абяцалі адрамантаваць да адкрыцьця «Дажынак».

«Дажынкі» мінулі, а вось рамонт працягваецца. Жыхары верхніх паверхаў вымушаныя былі зьехаць з сваіх кватэраў, бо жыць там немагчыма.

Другім наваратам рамантуюць цяпер кватэры, залітыя вадой празь дзіравы дах. За 11 месяцаў яго ўсё яшчэ не дарамантавалі.

У доме жывуць пераважна людзі сталага веку, некаторыя адзінокія. Да рамонту тут стала жылі 11 сямей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG