Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Грузіі нелегальна езьдзяць у Расею празь Беларусь


Праваахоўныя органы Беларусі і Расеі занепакоеныя няўзгодненай візавай палітыкай дзьвюх краін у дачыненьні да грамадзян Грузіі, заявіў намесьнік кіраўніка Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ Анатоль Кузьняцоў.

Паводле яго, праблема заключаецца ў тым, што для ўезду ў Беларусь ад грамадзян Грузіі не патрабуецца ўязная віза. Дзякуючы адсутнасьці памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы, яны свабодна трапляюць у Расею без афармленьня расейскай візы.

«Маюць месца факты незаконнага ўезду на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі гэтай катэгорыі грамадзян. Гэта расцэньваецца як незаконнае перасячэньне мяжы», — адзначыў прадстаўнік ФМС, паведамляе «Навіны-Грузія».
XS
SM
MD
LG