Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Нязнанскі


Фрыдрых Нязнанскі, фота — «<a href="http://biblioteka-znaniy.ru/pisateli/fridrih-neznanskiy.shtml">Библиотека знаний</a>»
Фрыдрых Нязнанскі, фота — «<a href="http://biblioteka-znaniy.ru/pisateli/fridrih-neznanskiy.shtml">Библиотека знаний</a>»

Вядомы пісьменьнік, ураджэнец Беларусі і супрацоўнік Радыё Свабода Фрыдрых Нязнанскі памёр у нямецкім горадзе Гарміш-Партэнкірхэне.

Яму было 80 гадоў.

Пра гэта са спасылкай на сям’ю пісьменьніка паведаміў расейскі «Коммерсантъ».

Фрыдрых Нязнанскі нарадзіўся ў 1932 годзе ў мястэчку Журавічы Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці, працаваў у пракуратуры і адвакатуры. З 1960 гадоў публікаваў апавяданьні, фэльетоны, артыкулы ў газэтах «Комсомольская правда» і «Труд». У 1977 годзе эміграваў з Савецкага Саюзу і жыў у ЗША. Выкладаў у Гарвардзкім, Калюмбійскім, Нью-Ёрскім унівэрсытэтах, супрацоўнічаў з эмігранцкімі газэтамі і працаваў на Радыё Свабода. Напісаў пяць манаграфій, галоўная зь якіх — пра дырэктыўнае права ў СССР.

У 1985 годзе Фрыдрых Нязнанскі пераехаў у Нямеччыну, дзе працаваў у Цэнтры Народна-працоўнага зьвязу і ў часопісе «Посев».

Нязнанскага першым з рускіх аўтараў прынялі ў амэрыканскі пісьменьніцкі клюб імя Эдгара По.

Папулярнасьць пісьменьніку прынесьлі створаныя сумесна з Эдуардам Топалем дэтэктыўныя раманы «Журналіст для Брэжнева» і «Красная плошча». Нязнанскі — аўтар цыкляў дэтэктываў «Марш Турэцкага» і «Спадар адвакат». Яго раманы ўвайшлі ў сьпісы бэстсэлераў у ЗША, Японіі, Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG