Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя хоча здымаць мантыі з судзьдзяў


Апазыцыя ва Ўкраіне будзе дабівацца пазбаўленьня паўнамоцтваў тых судзьдзяў, якія прымаюць незаконныя ці палітычна матываваныя рашэньні.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» ва ўкраінскім парлямэнце Арсэній Яцэнюк паведаміў на брыфінгу ў чацьвер, што захады, у прыватнасьці, будуць датычыць судзьдзяў, якія прынялі рашэньні аб арышце экс-прэм’еркі Юліі Цімашэнкі ці былога міністра Юрыя Луцэнкі.

Яцэнюк паведаміў, што апазыцыя мае намер ініцыяваць прыняцьце
закону, паводле якога судзьдзі будуць пазбаўляцца свайго статусу, калі іх рашэньне будзе прызнана Эўрапейскім судом па правах чалавека незаконным.
Па словах А.Яцэнюка, апазыцыя падрыхтавала шэраг законапраектаў,
якія «тычацца аднаўленьня судзейскай прававой справядлівасьці ў
краіне». У прыватнасьці ўжо падрыхтаваны законапраект аб унясеньні
зьменаў у Крымінальны працэсуальны кодэкс Украіны.

Другі законапраект прадугледжвае права 45 народных дэпутатаў
ініцыяваць у парлямэньце пытаньне аб пазбаўленьні статусу судзьдзі. «Гэта права
народных дэпутатаў здымаць мантыю з карумпаваных і прадажных судзьдзяў», — заявіў Яцэнюк. Украінская апазыцыя таксама прапануе аднавіць
статус Вярхоўнага суду Ўкраіны і пазбавіць прэзыдэнта Ўкраіны права
прызначаць судзьдзяў Вярхоўнага суду.
XS
SM
MD
LG