Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь: шмат тэхналёгіяў і мала свабоды


Аўтар артыкулу Аляксей Лявончык піша: «Можа быць, вы ўбачылі сьмешныя цытаты ў маёй стужцы навінаў на Facebook такога кшталту: «Гэтая краіна выглядае як у пост-апакаліптычным сьвеце. У кожнага ёсьць гаджэты, тэлефоны і „таблеткі“ — і вакол сябе вы бачыце разьбітыя дарогі і мноства сьмецьця і адкідаў».

Цытата тычылася Кіргізстану, але яе можа прымяніць і да Беларусі. У тым ліку — калі вы ўжываеце слова «сьмецьце» мэтафарычна, маючы на ўвазе цяперашнюю палітычную сытуацыю ды карумпаваных чыноўнікаў. Дарогі лепшыя, чым у Кіргізстане — але пакуль вы не пакінеце горад і ня прыедзеце ў вясковую мясцовасьць — там, дзе я правёў апошнюю нядзелю, атрымліваючы асалоду ад шэрага неба, якое нагадвалі неба над гарамі Паміру, дзе я быў перад другім лягерам сацыяльных інавацыяў, што прайшоў у Алма-Аце.

Беларускія танныя цягнікі ($7 квіток у адзін бок у другую клясу на маршруце Берасьце-Віцебск, што складае прыкладна 650 км) напоўненыя людзьмі са смартфонамі, апошнімі «таблеткамі» ды ноўтбукамі. Другі кляс ад Львова да Ужгараду выглядае значна менш тэхнічна падкаваным — адзін ці два ноўтбукі. Гэта яшчэ раз паказвае, што беларусы выкарыстоўваюць шмат тэхналёгіяў, але маюць вельмі мала свабоды.

Беларускія танныя цягнікі ($7 квіток у адзін бок у другую клясу на маршруце Берасьце-Віцебск, што складае прыкладна 650 км) напоўненыя людзьмі са смартфонамі, апошнімі «таблеткамі» ды ноўтбукамі. Другі кляс ад Львова да Ужгараду выглядае значна менш тэхнічна падкаваным — адзін ці два ноўтбукі.

Гэта яшчэ раз паказвае, што беларусы выкарыстоўваюць шмат тэхналёгіяў, але маюць вельмі мала свабоды. Я чую занадта часта фразу «гэта не тэлефонная размова» (што азначае «гэтая тэма не падыходзіць для абмеркаваньня па тэлефоне»). Бацькі выкарыстоўваюць яе з савецкіх часоў, і зараз новыя пакаленьні выкарыстоўваюць яе таксама. Гэта, вядома, удар па прыхільнікам тэорыі, што ўсё большае выкарыстаньне ў Інтэрнэце сацыяльных сетак прынясе больш свабоды. У нас ёсьць 115% пранікненьня сотавай сувязі (гэта значыць, што ў некаторых людзей ёсьць дзьве ці больш SIM-картак), больш чым 2 700 000 актыўных рахункаў у VK.com, каля 400.000 рахункаў у Facebook і, верагодна, больш за 100.000 рахункаў Twitter (апошняе цяжка вызначыць, так як Twitter не публікуе сваю статыстыку адкрыта).

Што тычыцца сацыяльных мэдыяў, дык пасьля падарожжа ў Кіргізстан і Казахстан, дзе Beeline, адзін зь вядучых мясцовых апэратараў, шырока выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі, я вырашыў паглядзець, як гэта робіцца ў Беларусі. Мая першая выснова палягае ў тым, што ўсе апэратары сотавай сувязі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі. Другая — што ўсе яны выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі ў якасьці каналу інфармацыі паралельна з кол-цэнтрамі.

У адрозьненьні ад Расеі, ня кажучы пра Польшчу ці Ўкраіну, дзе кожны другі палітык альбо дэпутат прысутнічае ў сацыяльных сетках — у Беларусі яны там адсутнічаюць, і камэрцыйныя кампаніі лепей выкарыстоўваюць магчымасьці сацыяльных супольнасьцяў. Мы ў краіне з замарожаным палітычным жыцьцём і адносна свабодным інтэрнэтам, — падсумоўвае аўтар публікацыі ў Transitions Online.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG