Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкага «закрылі» да жніўня


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі пазбаўлены ўсіх спатканьняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгода. Наступнае «плянавае» спатканьне можа быць толькі ў жніўні.

Пра гэта заявілі ў адміністрацыі Бабруйскай калёніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.

У 2012 годзе Бяляцкага пазбавілі аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых) і аднаго доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканьняў з роднымі. Сёлета ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага і аднаго кароткатэрміновага спатканьняў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы зьвязваюць узмацненьне ціску на Бяляцкага, як і на іншых палітвязьняў, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэньняў пра памілаваньне. Гэта выклікана аднаўленьнем перамоўных працэсаў паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам.

«Вось такі падарунак на Дзень Сьвятога Валяніцна атрымаў Бяляцкі ад уладаў», — напісала ў фэйсбуку актывістка «Вясны» Тацяна Равяка.
XS
SM
MD
LG