Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Варламава: сьведкі кажуць пра ціск з боку сьледчых


Саша Варламаў

Саша Варламаў

Слуханьні ў справе мадэльера Аляксандра Варламава працягнуліся ў судзе Ленінскага раёну Менску 13 лютага.

Сястра мадэльера — Рыма паведаміла карэспандэнту «Свабоды», што суд заслухваў сьведкаў, якія праходзяць па гэтай справе:

«Сёньня, калі я не памыляюся, апыталі сем сьведкаў. Некаторыя зь іх пачалі мяняць паказаньні. Амаль усе сьведкі казалі пра ціск на іх з боку сьледчых.

Заўтра а 10-й гадзіне раніцы судовы працэс працягнецца. Зноў будуць апытваць сьведкаў. Іх жа па гэтай справе праходзіць 800.

Брат адчувае сябе ня вельмі. Я шукала для яго неабходныя лекі».

XS
SM
MD
LG