Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французы эвакуавалі супрацоўнікаў з Чарнобылю


Юры Кастэнка
Юры Кастэнка

Тым часам былы міністар экалёгіі і ядзернай бясьпекі Ўкраіны лічыць, што новы саркафаг, які будуецца над разбураным рэактарам Чарнобыльскай АЭС, не гарантуе бясьпекі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку разбурэньня сьцянных панэляў і часткі даху машыннай залі чацьвёртага энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС, радыяцыйны фон не зьмяніўся. Тым ня менш, францускія кампаніі эвакуавалі каля 80 сваіх супрацоўнікаў з ЧАЭС, патлумачыўшы гэта інтарэсамі бясьпекі. Адмыслоўцы працуюць на ўзьвядзеньні новага саркафагу над разбураным энэргаблёкам (ён мае назоў «Сховішча»).

Сытуацыю, якая ўзьнікла ў выніку абрынаньня канструкцый, камэнтуе былы міністар экалёгіі і ядзернай бясьпекі Украіны Юры Кастэнка:

«З пункту гледжаньня працаў, якія праводзіцца на аб’екце „Сховішча“, сытуацыя, вядома, складаная. А з пункту гледжаньня радыяцыйнай бясьпекі і іншых абставінаў, якія могуць прывесьці да паўторнага радыеактыўнага забруджваньня, гэта сапраўды ня вельмі складаная сытуацыя, таму што на аб’екце „Сховішча“ ўжо ўсталявана і працуе сыстэма пылападаўленьня. І сыстэмы, якія датычныя ядзернай бясьпекі, пажарнай бясьпекі — там былі ўсталяваныя. Але наколькі выкід у сувязі з абрынаньнем канструкцыі прывёў да паўторнай забруджанасьці — пакуль яшчэ казаць рана. У цэлым хачу сказаць, што той працэс, якім пайшлі на шляху будаўніцтва „Сховішча-2“ — ён ня дасьць магчымасьці Ўкраіне вырашыць усе праблемы. Таму што гэта свайго кшталту сховішча ад грамадзтва чарнобыльскіх праблемаў, і абрынаньне гэтай канструкцыі якраз і пацьвярджае няслушнасьць падыходу ў рашэньні чарнобыльскай праблемы. Трэба было ўмацоўваць канструкцыі, каб яны не разбураліся, трэба было рабіць сыстэму выманьня з рэактару радыеактыўных элемэнтаў, ядзерных матэрыялаў, тады сапраўды было б рашэньне праблемы. А так — накрыць тое, што завецца разбураным рэактарам яшчэ адным саркафагам — гэта не рашэньне тых пытаньняў, якія паставіў Чарнобыль перад Украінай і чалавецтвам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG