Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падзяка Саакашвілі замест грошай Масквы


Міхаіл Саакашвілі выказаў падзяку Беларусі за прызнаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Між тым Лукашэнка не хаваў, што паступіў так з-за таго, што яму не далі грошай у Расеі.

«Мы ўдзячныя Беларусі за прызнаньне нашай тэрытарыяльнай цэласьці і сувэрэнітэту ў складаны для нас пэрыяд. Грузія мае зь Беларусьсю як сябрам СНД і Мытнага зьвязу вельмі цесныя эканамічныя, гандлёвыя і культурныя адносіны», — зазначыў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС краін «Усходняга партнэрства» ў Тбілісі.

У 2010 годзе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што афіцыйны Менск не прызнаў незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі з-за Расеі, бо гэта прынесла б краіне вялікія эканамічныя праблемы з боку Захаду, а Расея не была гатовая дапамагчы іх пераадолець. «А МВФ выдзеліў пасьля гэтага 3,8 мільярда даляраў. А Расея — нічога», — зазначыў Лукашэнка.


«Ці адна толькі Беларусь не прызнала Абхазію і Паўднёвую Асэтыю? Іх сувэрэнітэт не прызнала практычна ніводная дзяржава ў сьвеце, нават Вэнэсуэла, нягледзячы на вусныя заявы аб гатовасьці гэта зрабіць, фармальна ніякіх дакумэнтаў не прымала. Беларусь, зыходзячы з саюзьніцкіх адносін з Расеяй, была гатова прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Але прыняцьце такога рашэньня магло абярнуцца істотнымі фінансава-эканамічнымі праблемамі з ЗША і Эўропай, прыпыненьнем разьлікаў у далярах і эўра. Мы ведалі, што гэта (прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі) можа дрэнна скончыцца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У лютым 2011 году WikiLeaks апублікаваў справаздачу аб сустрэчы прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі з намесьнікам міністра абароны ЗША ў пытаньнях міжнароднай бясьпекі Аляксандрам Вэршбоў, якая адбылася 19 кастрычніка 2009 году. Згодна з дакумэнтам, у ходзе сустрэчы грузінскі лідэр выказаў надзею на тое, што ЗША «знойдуць стымулы для Беларусі, якія дазволяць перашкодзіць афіцыйнаму прызнаньню ёю Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі».
XS
SM
MD
LG